Дырэктар ТАА «Брэст-Травы» арыштаваны за атрыманне хабару ў 48 тыс. еўра. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.

Супрацоўнікі УБЭП праводзілі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па суправаджэнні дзяржаўных закупак, якія ажыццяўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Было ўстаноўлена, што дырэктар ТАА «Брэст-Травы», з'яўляючыся службовай асобай, а таксама асобай, упаўнаважанай на правядзенне юрыдычна значных дзеянняў, з ліпеня па верасень 2013 на тэрыторыі Брэста атрымаў ад кіраўніцы прадстаўніцтва нямецкай кампаніі хабар у памеры 48 тыс. еўра, што па курсе Нацбанка склала 458,8 млн рублёў.

Грошы меркаваліся за спрыяльнае вырашэнне пытання заключэння і выканання кантракту на пастаўку ў адрас ТАА «Брэст-Травы» сушыльнага комплексу для кіяхоў кукурузы PETKUS і сямі камбайнаў Bourgon коштам 7 млн 259 тыс. 162 еўра. Гэтая сельгастэхніка была закуплена таварыствам з дапамогай правядзення тэндэру за кошт грашовых сродкаў, выдаткаваных з рэспубліканскага бюджэту для правядзення мадэрнізацыі вытворчасці кукурузакалібровачнага завода ТАА «Брэст-Травы « і фінансавання закупкі імпартнай тэхнікі.

22 красавіка распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?