Футбаліст Срджан Астойіч, які некалькі сезонаў выступаў за беларускія клубы «Гомель» і «Шахцёр», расказаў аб сваім жыцці ў нашай краіне.
«Мяне здзіўляла, што ў Гомелі і Мінску на траве можна сустрэць такія малюнкі і надпісы з кветак, што гэта Цэнтральны раён. Ці проста назва горада.
А яшчэ мне падабаліся плакаты «Я люблю Беларусь!» Гэта выдатна. Хачу, каб і ў Сербіі было такое. Але ў нас нельга. Могуць абвінаваціць у нацыяналізме. Хоць я люблю і іншыя народы і ўсіх паважаю. Але чамусьці нельга казаць, што я люблю сваю краіну.
Напрыклад, я на старонцы ў фэйсбуку напішу статус «Я люблю Сербію!» І адразу пачнуцца негатыўныя каментары. Маўляў, што я нацыяналіст або фашыст. Адразу спытаюць, што я канкрэтна маю на ўвазе. Баюся ўявіць, што б пачалося, калі б у нас павесілі плакаты «Я люблю Сербію!»
Поўную гутарку з брамнікам «Бежаніі» Срджанам Астойічам чытайце на by.tribuna.com.