Кандыдат у прэзідэнты Украіны, лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш заявіў аб пачатку фарміравання з прадстаўнікоў Данецкага рэгіёну спецбатальёна «Данбас».
«Усе свае дзеянні мы ўзгадняем з кіраўніцтвам СНБА, МУС і СБУ», — заявіў Яраш ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Днепрапятроўску.
Паводле яго слоў, актывісты і падрыхтаваныя байцы арганізацыі гатовы дапамагаць спецслужбам.
Яраш таксама адзначыў, што ў яго няма боязі, што ўдзел сяброў «Правага сектара» ў спецаперацыі МУС і СБУ на ўсходзе справакуе хвалю сутыкненняў з насельніцтвам Данбаса.
Ён таксама заявіў аб пераносе сваёй стаўкі ў Днепрапятроўск.
Яраш паведаміў, што здымаць сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта не мае намеру, нягледзячы на тое, што адмовіўся ад правядзення перадвыбарчай кампаніі.