Пра гэта ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву CNN заявіў старшыня праўлення ўкраінскай кампаніі Андрэй Кобалеў.

«Рашэнне, якое мы зараз шукаем — гэта атрыманне, як мінімум, еўрапейскай цаны на (расійскі) газ. Калі мы атрымаем такую цану, гэта азначае, што праблема вырашана. Пакуль гэтага не будзе, праблема будзе існаваць для ўкраінскіх і еўрапейскіх спажыўцоў», — кажа Кобалеў.

Пры гэтым кіраўнік «Нафтагаза» не выключае магчымасці замяшчэння расійскага паліва рэверсіўным газам з Еўропы, але спадзяецца, што пазіцыя Расіі зменіцца.

24 красавіка ў Браціславе павінна адбыцца сустрэча камісара ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтэра Отынгера з украінскім і славацкім міністрамі энергетыкі.

Мэта перамоў — перспектыва пастаўкі рэверснага газу ва Украіну праз Славакію.

Славацкі калідор, які можа прапускаць ва Украіну больш за 10 мільярдаў кубоў газу штогод, пакуль блакуецца «Газпромам».

Славацкі ўрад абяцае адкрыць гэты калідор, пастаўкі газу могуць пачацца ў лістападзе.

На сёння Украіна даступныя два рэверсіўныя напрамкі паставак газу — праз Польшчу і Венгрыю. Але аб'ёмы прапампоўкі паліва гэтымі калідорамі нязначныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?