Здарэнне адбылося ўвечары 23 красавіка ў прапускным пункце «Прывалка».

Як піша сайт autogrodno.by, «Сітраен Джампер» з беларускімі нумарамі на вялікай хуткасці паспрабаваў прарвацца праз мяжу, каб патрапіць у Літву.

Кіроўца збіў два шлагбаумы на беларускай мяжы. Перад трэцім шлагбаумам памежнікі паспелі кінуць спецпрыладу і прабілі ўсе чатыры колы мікрааўтобуса.

Аднак аўтамабіль збіў трэці шлагбаум на беларускай мяжы і заехаў на літоўскі бок. Там ён знёс яшчэ адзін, літоўскі шлагбаум і толькі тады спыніўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў пад уздзеяннем наркотыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0