Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Расія не выконвае сваю частку дасягнутых у Жэневе дамоўленасцей па Украіне, што дае падставу для новых санкцый. Пра гэта ў чацвер, 24 красавіка, паведамляе Bloomberg.
«Пакуль што мы не бачым прыкмет таго, каб яны дзейнічалі ў адпаведнасці з духам пагаднення, выпрацаванага ў Жэневе», — сказаў Абама ў Японіі, дзе ён знаходзіцца з афіцыйным візітам.
Прэзідэнт ЗША растлумачыў, што Расія не выкарыстоўвае свой уплыў, каб схіліць апалчэнцаў на ўсходзе Украіны спыніць супраціў уладам.
Калі Расія не зменіць пазіцыю па Украіне, то супраць яе «будуць уведзены далейшыя санкцыі» з боку ЗША, падкрэсліў амерыканскі лідар.