Амерыканская актрыса Джодзі Фостэр ажанілася са сваёй сяброўкай Аляксандры Хедзісан, паведамляе выданне E! Online са спасылкай на прадстаўніка актрысы.

Вяселле Фостэр і Хедзісан адбылося ў мінулыя выходныя. Дзе прайшла цырымонія, не ўдакладняецца.

Паводле выдання, Фостэр і Хедзісан сустракаюцца з мінулага лета.

Джодзі Фостэр — уладальніца дзвюх прэмій «Оскар» за ролі ў фільмах «Абвінавачаныя» і «Маўчанне ягнятаў». У 51-гадовай актрысы двое сыноў — Чарльз і Кіт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?