Генеральны дырэктар расійскага апазіцыйнага тэлеканала «Дождь» Наталля Сіндзеева атрымала від на жыхарства ў Латвіі. Пра гэта ў інтэрв'ю «Ранішняй панараме» на LTV заявіла спікер Сейма Солвіта Аболтыня.

Наталля Сіндзеева, AFP

Наталля Сіндзеева, AFP

«Хачу нагадаць, што ўсё ж такі і кіраўнік тэлеканала «Дождь» цяпер скарысталася гэтым законам [аб іміграцыі] і атрымала від на жыхарства ў Латвіі», — сказала Аболтыня. Палітык заявіла пра гэта, каментуючы прапановы некаторых калегаў, каб цалкам згарнуць праграму ВНЖ.

Аболтыня дала зразумець, што падтрымлівае захаванне праграмы. «Варта ўлічваць, што і з Расіі будуць людзі, якія пажадаюць атрымаць тут палітычны прытулак», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?