23 красавіка раніцай на рацэ Прыпяць у Нараўлянскім раёне вадалазы дасталі з ракі целы двух рыбакоў, жыхароў райцэнтра.
Як паведаміў галоўны спецыяліст Асвода па Гомельскай вобласці Сяргей Касцючэнка, ноччу 22 красавіка жыхары Нароўлі пераправіліся на другі бераг Прыпяці на самаробнай драўлянай лодцы-пласкадонцы, каб налавіць рыбы. Здабывалі яны рыбу незаконна — сеткамі падчас нерасту.
У выніку, загрузіўшы здабычай мяшкі, адправіліся па рацэ назад. Пласкадонка перакулілася,
бо лодка была перагружана або стала няўстойлівай.
Пра знікненне рыбакоў заявіў іх знаёмы.