У першым квартале 2014 года гучных купляў/продажаў жылой нерухомасці ў Беларусі не было. Паводле дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва, звышдарагія катэджы, за якія гаспадары імкнуцца атрымаць каля $2 мільёнаў, дагэтуль не карыстаюцца попытам.

Адным з рэкардсменаў у гэтай сітуацыі стаў участак з незавершаным будаўніцтвам у Бараўлянах (некалькі кіламетраў ад Мінска). Пакупніца, дырэктар адной з фармацэўтычных кампаній, выклала за яго больш за $1,1 мільёна. А яшчэ колькі давядзецца ўкласці ў дабудаванне!

У сегменце кватэр таксама адбылася неспадзяванка.

Жыллё ў элітных сталічных дамах саступіла па цане трохпакаёўцы ў цэнтры Гродна, па адрасе Свярдлова, 19.

фота maps.yandex.by

фота maps.yandex.by

Падарунак на Дзень Святога Валянціна — угода была аформленая 14 лютага — каштаваў пакупніку больш за $680 тысяч. І гэта за кватэру плошчай усяго 65 м2!

Квадратны метр абышоўся ў $10 500, у 11 разоў даражэй, чым у сярэднім па горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?