Вечарам 24 красавіка адбылася тэрміновая тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і выконваючага абавязкі ўкраінскага прэзідэнта Аляксандра Турчынава ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Турчынаў падрабязна праінфармаваў Лукашэнку пра апошнія падзеі.
Паводле слоў Аляксандра Турчынава, «асаблівае хваляванне выклікае горад Славянск, у якім цяпер сканцэнтравана асноўная база ўзброеных тэрарыстаў. Таму там праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, падчас якой, як адзначыў Аляксандр Турчынаў, было забіта 5 тэрарыстаў, якія адкрылі агонь па ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны».
Па чыёй ініцыятыве адбылася тэлефонная размова, у паведамленні прэс-службы прэзідэнта Беларусі не ўдакладняецца.