1 лістапада актывісты РГА «Перспектыва» падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне 19 лістапада мітынга на плошчы Бангалор. Нагода ўсё ж тая — указ прэзідэнта №760, які з 1 студзеня 2008 года забароніць наймаць прадпрымальнікам работнікаў, акрамя сваякоў. І тых не больш за тры.

Як заявіў Рацыі лідэр «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, улады па‑ранейшаму не прыслухоўваюцца да меркавання тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

Шумчанка лічыць, што чыноўнікі Міністэрства эканомікі і ўраду ствараюць такія ўмовы для дзейнасці прадпрымальнікаў, што можна нават казаць аб пагрозе эканамічнай бяспецы дзяржавы.

«Менавіта дзякуючы новым заканадаўчым актам ІП сыдуць у цень, дзяржава не далічыцца падаткаў, вырасце сацыяльная напружанасць, бо ІП будуць скарачацца, звальняць мноства людзей, што на іх працуе, спыняць бізнэс ці значана скароцяць яго».

«Калі не будуць створаны ўмовы для сапраўды шчырага дыялогу паміж прадпрымальніцкай супольнасць і ўладамі, то можна нагадаць прымаўку: хто сее вецер — пажне буру», — падкрэсліў Анатоль Шумчанка.

Паводле Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0