Дзяржсакратар ЗША Джон Керы абвінавачвае Расію ў невыкананні Жэнеўскіх абавязацельстваў, якія павінны змякчыць крызіс ва Украіне.

Як паведамляе AP, у незвычайна рэзкім тоне Кэры заявіў, што, калі Масква не распачне неадкладных мер па дээскалацыі сітуацыі ва Украіне, Вашынгтон не будзе іншага выбару, акрамя як накласці дадатковыя санкцыі. Паводле яго слоў, гэта будзе «сур'ёзнай» і «дарагой памылкай» Расіі.

Раней паведамлялася, што тэлефонныя кантакты міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Джона Керы, якія былі запланаваны на 23 і 24 красавіка, не адбыліся.

Як вядома, ЗША абвінавачваюць Расію ў датычнасці да распальвання сутыкненняў і сепаратысцкіх настрояў ва ўсходніх абласцях Украіны пасля таго, як РФ анексавала Крым.

Расія, у сваю чаргу, абвінавачвае ЗША ў заахвочванні ўрада Украіны звяртацца да антырасійскай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?