У Крыме забілі 16-гадовага жыхара Ровенскай вобласці Марка.

Пра гэта паведамляе ў сюжэце тэлеканал «Роўна—1».

Сябар Марка распавёў, што іх збілі на Вялікдзень, калі яны вярталіся ноччу з таварышам з дыскатэкі, недалёка ад Алянёўкі.

Па словах прыяцеля забітага, іх збілі сустрэчныя міліцыянты.

Маці загінулага Марка лічыць, што яе сына маглі збіць да смерці з-за таго, што ён адказваў на ўкраінскай мове. Яна не ўпэўненая, што гэта звязана са справай, але яе насцярожыла, што міліцыянт, складаючы акт, « перакрыўляў» яе ўкраінскую мову.

Марка, які знаходзіўся ў Крыме на навучанні, пахавалі ў Ровенскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?