Былога палітвязня Зьмітра Дашкевіча пакаралі на 15 і 10 сутак паводле двух пратаколаў пра парушэнне правілаў нагляду і пра непадпарадкаванне міліцыі.

2 сакавіка Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 12 сутак, фота Кірылы Хілько.

2 сакавіка Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 12 сутак, фота Кірылы Хілько.

На судзе Дашкевіч прызнаў, што спазніўся дамоў, бо затрымаўся на працы. Аднак ён назваў хлуснёй заявы міліцыянтаў пра непадпарадкаванне.

«Няма што каментаваць, нейкі абсурд. Звязана з магчымай актыўнасцю Маладога фронту перад Чарнобыльскім шляхам і Чэмпіянатам свету па хакеі», — заявіў Дашкевіч пасля таго, як суддзя Юры Гарбатоўскі абвесціў сваё рашэнне.

Дашкевічу забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

Былога палітвязня затрымалі вечарам 24 красавіка, калі ён вяртаўся дахаты.

Прэвентыўны нагляд над Змітром Дашкевічам павінен скончыцца 28 мая.

28 жніўня 2013 года Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гарадзенскай турмы № 1 пасьля амаль трохгадовага зняволення. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года, і асудзілі на два гады спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасля — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?