Грамадства99

Праваабаронцы заклікаюць краіны — удзельніцы ЧС па хакеі не накіроўваць у Мінск афіцыйныя дэлегацыі

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заклікалі зацікаўленыя краіны ўстрымацца ад адпраўкі ў Беларусь афіцыйных урадавых дэлегацый для ўдзелу ў мерапрыемствах, звязаных з чэмпіянатам свету па хакеі, які пройдзе ў Мінску 9—25 мая.

Адпаведную адозву, тэкст якой размешчаны на праваабарончым сайце www.spring96.org, падпісалі 11 арганізацый: Civil Rights Defenders (Швецыя), FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека), Фінская ліга правоў чалавека, закрыты беларускімі ўладамі праваабарончы цэнтр «Вясна», міжнародны фонд Дамоў правоў чалавека, Казахстанскае міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванні законнасці, Французская ліга правоў чалавека, Італьянская ліга правоў чалавека, Ліга правоў і свабод (Канада), Нарвежскі Хельсінкскі камітэт, Ostgruppen (Швецыя).

Праваабаронцы вітаюць «унікальную для беларускага народа магчымасць атрымаць асалоду ад спартыўных спаборніцтваў, арганізаваных сваёй краінай, а таксама ўніверсальных каштоўнасцяў спорту». Аднак, зазначаюць яны, кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, неаднаразова падкрэслівалі, што чэмпіянат свету па хакеі з'яўляецца і важнай палітычнай падзеяй.

«Адправіўшы запрашэнні аб удзеле ў чэмпіянаце ўрадам іншых краін, кіраўніцтва Беларусі спрабуе выкарыстаць усе магчымыя сродкі, каб ператварыць міжнароднае спартыўнае мерапрыемства ў ідэалагічнае і палітызаванае шоу беларускага аўтарытарнага рэжыму», — гаворыцца ў заяве. 

«Беручы пад увагу сістэматычныя і грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», праваабарончыя арганізацыі заклікаюць краіны, чые нацыянальныя каманды будуць браць удзел у гэтым спаборніцтве, «перашкодзіць беларускаму ўраду выкарыстаць спартыўную падзею ў якасці палітычнай платформы». 

«Спорт для спорту! Няхай на гэтай важнай падзеі пануюць універсальныя спартыўныя каштоўнасці, не падкрэсліваючы пры гэтым заслугі рэжыму Лукашэнкі, які асуджаны ўсёй міжнароднай супольнасцю», — гаворыцца ў адозве.

Праваабаронцы зазначаюць, што Лукашэнка кіруе краінай ужо 20 гадоў. «Сёння палітычна матываваны пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і апазіцыі з'яўляецца агульнай тэндэнцыяй, а абмежаванні палітычных і грамадзянскіх правоў грамадзян Беларусі — усёабдымнымі як у нацыянальным заканадаўстве, гэтак і на практыцы», — сказана ў адозве.

Яе аўтары нагадваць пра дзевяцярых палітвязняў, якія працягваюць знаходзіцца за кратамі, нягледзячы на заклікі грамадскасці вызваліць іх, а таксама пра тое, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, якая працягвае прыводзіць у выкананне смяротныя прыгаворы. Апрача таго, у адозве ўказваецца на «шырокае парушэнне сацыяльна-эканамічных правоў» у краіне.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык1

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Усе навіны →
Усе навіны

Аднакурснік пра каханка Мельнікавай: Лабееў яшчэ ва ўніверсітэце часам выкарыстоўваў псеўданім «Гардзееў»3

У Брытаніі знялі з продажу модныя лялькі-монстры Лабубу — праз іх здараліся бойкі паміж пакупнікамі1

У Мінску перасабралі Ракаўскае прадмесце. Там ужо гуляюць, фатаграфуюцца і ядуць20

Мужчына ў Воранаўскім раёне памёр ад укусу пчол4

Адзінаццацікласнікі з Гродна вырашылі зрабіць апошні тыдзень у школе запамінальным — і сталі зоркамі тыктоку17

З Ізраіля выслалі двух расіян, якія выдавалі сябе за ўкраінскіх журналістаў. Яны спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў Андрэя Макарэвіча

Дзе глядзець фільмы і серыялы анлайн у беларускай агучцы?2

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву43

У вакаліста Queen Фрэдзі Мерк’юры была пазашлюбная дачка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык1

«Нейкая Ліза, якой 20 гадоў, судзіцца з Лукашэнкам» — вялікая гутарка з новай віцэ-спікеркай КР Лізаветай Пракопчык

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць