Былы галоўны трэнер «Барселоны» Ціта Віланова сёння памёр ва ўзросце 45 гадоў.
На працягу двух гадоў Віланова вёў барацьбу з ракам калявухавай залозы. Па заканчэнні мінулага сезону з-за праблем са здароўем ён вымушаны быў сысці з каталонскага клуба.
Сёння ў экстраным парадку ён быў дастаўлены ў шпіталь з-за пагаршэння стану здароўя.
Ён прыводзіў «Барселону» да перамогі ў чэмпіянаце Іспаніі сезона 2012/2013.