Сёння, 25 красавіка, антыўкраінскія мітынгоўцы спрабавалі сілай патрапіць у Мікалаеўскі гарадскі савет, каб выказаць свае патрабаванні дэпутатам.

Ад гарадскіх дэпутатаў запатрабавалі звароту да Вярхоўнай Радзе з нагоды рускай мовы, рэферэндуму, раззбраення «Правага сектара» і галоўнае — прыбраць з межаў горада блокпасты. Каму ўмацаванні перашкаджаюць — натоўп растлумачыць не ў стане.

Пакуль пікетоўцы спрабавалі трапіць у мэрыю, да будынку падышлі актывісты Народнага апалчэння: ад штурму будынак абаранялі жывым шчытом больш за сотню маладых мужчын.

«Мы проста ахоўвалі парадак у нашым горадзе, каб не было такога, як у Луганску», — кажуць самаабаронаўцы і прызнаюцца, што такую атаку адбіваюць ужо ў другі раз.

Дэпутаты разглядаць прапанаваныя прыхільнікамі сепаратызму пытанні сёння не сталі. А здымаць блокпасты не збіраюцца, паколькі прапускныя пункты стваралі дзеля спакою ў горадзе. Сілавікі іх прыбяруць, калі сітуацыя ў краіне стабілізуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?