Чым займаюцца сепаратысты за сваімі барыкадамі ў звычайны дзень?

Некалькі чалавек вартуюць уваходы праз барыкады, нехта парадкуецца ў памяшканнях захопленага будынка мясцовай міліцыі. Дарэчы, сепаратысты дазваляюць міліцыянтам эвакуіраваць пакункі с дакументацыяй. Падчас здымак некалькі мужчын займаліся рамонтам 60-гадовага ружжа і спрабавалі рэанімаваць вінтоўку часоў мінулай вайны.

Пра сваю будучыню кажуць: «Абраткі няма, назад не пойдзеш, за сепаратызм свецяць салідныя тэрміны,

таму будзем стаяць да канца». Падчас здымак маска на іх тварах абавязковая, людзей с адкрытымі тварамі здымаць забаронена, як і рабіць агульныя планы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?