У Крамлі абвяргаюць інфармацыю аб Нібыта прыпыненні з-за Украіны дыялогу паміж прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.

«Размовы працягваюцца дастаткова рэгулярна, апошняя была на мінулым тыдні. Зараз вельмі шмат рознагалоссяў. Таму дыялогі вельмі жорсткія бываюць. Але, тым не менш, кантакты ўсё роўна ідуць», — сказаў у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Раней выданне The Daily Beast паведаміла, што з моманту ўварвання расійскіх войскаў у Крым паміж Пуціным і Абамам адбываліся рэгулярныя тэлефонныя размовы з мэтай дээскалацыі сітуацыі ва Украіне, аднак цяпер кантакты перапыненыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?