У сувязі са зменай рэжыму працы многіх прамысловых прадпрыемстваў Мінска 28 красавіка, 2 і 3 мая будуць унесеныя карэкціроўкі ў працу гарадскога пасажырскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Адмяняецца праца аўтобусных маршрутаў №№ 5Т, 27Д, 43Д, 82С, 117С, 122Э, 132С, 958. У вячэрнія гадзіны пік адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 98С, уключаючы выкананне рэйсу адпраўленнем ад кантрольнага пункта «Ст. м. «Магілёўская» у 23.41.

Праца аўтобусных маршрутаў №№ 2С, 6, 27, 61, 70, 77, 119 будзе арганізаваная па графіку выхаднога дня. Колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах №№ 42, 84, 88С, 96, 106, 144С, 153 будзе зменшана.

Адмяняецца выкананне рэйсаў: па аўтобусным маршруце № 1 ад ДС «Вяснянка» ў 23.49; па аўтобусным маршруце № 29 ад ДС «Карастаянавай» у 23.43. Адмяняецца праца тралейбусных маршрутаў №№ 3Д, 21, 26, 35Д, 41Д, 57. Праца тралейбусных маршрутаў №№ 12, 17, 24, 39, 43, 56, 63 будзе арганізаваная па графіку выхаднога дня. Колькасць рухомага саставу на тралейбусных маршрутах №№ 1, 8, 27, 30, 31, 32, 33, 36, 41, 44, 46, 48, 53, 59, 60, 64 будзе зменшаная. Адмяняецца праца трамвайнага маршруту № 9. Праца трамвайнага маршруту № 7 будзе арганізаваная па графіку выхаднога дня. Колькасць рухомага саставу на трамвайным маршруце № 11 будзе зменшаная.

Дадаткова 28 красавіка адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 13Д; праца аўтобуснага маршруту № 37 будзе арганізаваная па графіку выхаднога дня; колькасць рухомага саставу на аўтобусных маршрутах № 64, 127 і тралейбусным маршруце № 29 будзе зменшаная. Дадаткова 28 красавіка і 3 мая колькасць рухомага саставу на аўтобусным маршруце № 97 будзе зменшаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?