Па дарозе ў Салігорск на матч «Шахцёр» - «Дняпро» здарылася аўтамабільная аварыя, у выніку якой загінуў адзін чалавек, які з'яўляўся фанатам магілёўскага «Дняпра», яму было 20 гадоў. 4 чалавекі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Цяпер сярод фанатаў будзе арганізаваны збор сродкаў у падтрымку сям’і загінулага.
Гульня «Шахцёра» і «Дняпра» скончылася нулявой нічыёй. Хоць магілёўцы не рэалізавалі пенальці.