Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн па тэлефоне абмеркаваў з прэм'ер -міністрамі Чэхіі і Венгрыі санкцыі супраць Расеі. Гэтыя штрафныя меры могуць закрануць пэўныя сектары расійскай эканомікі.

Байдэн зноў падкрэсліў, што Злучаныя Штаты і іх партнёры павінны быць гатовыя падвергнуць санкцыям прыватных асоб і кампаніі, якія працуюць у пэўных сектарах расійскай эканомікі, калі Масква працягне ваеннае ўмяшанне ва Украіну.

Паведамляецца, што чэшскі прэм'ер пагадзіўся з гэтым меркаваннем Джо Байдэна, а таксама з тым, што Расея не выконвае Жэнэўскае пагадненне аб дээскалацыі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0