У Ватыкане сёння адбылася цырымонія кананізацыі пантыфікаў Яна Паўла II і Яна XXIII. На цырымоніі старшынявалі папа Рымскі Францішак і яго папярэднік Бенедыкт XVI.

Сусветныя медыі называюць сённяшнія ўрачыстасці «нядзеляй чатырох папаў». За дзве тысячы гадоў існавання царквы ўпершыню два папы залічваюць да ліку святых двух сваіх папярэднікаў.

Больш за мільён паломнікаў і турыстаў прыбылі ў Рым для ўдзелу ў цырымоніі. Прысутнічаюць 34 кіраўнікі краінаў і ўрадаў. Украінскую афіцыйную дэлегацыю ўзначальвае в. а. міністра замежных спраў Андрэй Дзешчыца. Падзею асвятляюць дзве тысячы журналістаў.

Ян Павел II (Караль Вайтыла, выхадзец з Польшчы) узначальваў каталіцкую царкву з 1978 па 2005 г.

Ян XXIII (Ангела Джузэпе Ронкалі з Італіі), вядомы таксама як «Добры Папа», узначальваў каталіцкую царкву з 1958 па 1963 гады.

Залічэнне папы да ліку святых не адбывалася ў каталіцкай царквы апошнія 60 гадоў. Апошнім святым папам лічыўся Пій Х, кананізаваны ў 1954 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0