Сцяг самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі ўзняты над будынкам Данецкай абласной тэлерадыёкампаніі.

Прыхільнікі ДНР пасля мітынгу ў падтрымку рэферэндуму прайшлі па праезнай частцы цэнтральнай вуліцы Данецка, па шляху зрывалі з флагштокаў будынкаў нацыянальныя сцягі Украіны.

Яны падышлі да будынка Данецкай абласной тэлерадыёкампаніі, каля якога знаходзілася нязначная колькасць сілавікоў і скандуюць: «Ганьба прадажным СМІ» і «Рэспубліка».

Адзін з мужчын, якія ўзначальваюць шэсце, сказаў, звяртаючыся да прысутных, што «Мы зараз увойдзем, але нічога не ламайце».

Частка мітынгоўцаў зайшла ў будынак тэлерадыёкампаніі, астатнія засталіся на вуліцы.

Пазней з будынка выйшаў адзін з прадстаўнікоў сепаратыстаў і заявіў: «Цяпер спецыялісты працуюць над тым, каб да вечара на «27 канале» запусціць канал Данецкай народнай рэспублікі». У памяшканне тэлерадыёкампаніі занеслі спадарожнікавую талерку і нейкія пакеты.

Сепаратысты заявілі, што маюць намер адключыць ўкраінскія каналы і ўключыць расійскія.

Уваход у будынак ахоўваюць мужчыны з нашыўкамі «Аплота».

«Тэлеканал наш», — заявіў адзін з прыхільнікаў ДНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?