Пазіцыя Рыната Ахметава і старшыні Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргея Таруты адназначная - Данбас ў складзе Украіны.
Пра гэта заявіў на брыфінгу для прэсы былы расійскі прадпрымальнік, апальны ў Расеі бізнэсмен Міхаіл Хадаркоўскі сёння ў Данецку пасля сустрэчы з украінскім алігархам і кіраўніком вобласці, перадае карэспандэнт УНІАН.
Ён адзначыў, што не будзе расказваць пра змест іх гутаркі, але падкрэсліў, што яго суразмоўцы адстойваюць адзінства Украіны.
«Гэтыя абодва чалавекі знаходзяцца ў адназначнай пазіцыі - Данбас ў складзе Украіны», - сказаў ён. Пры гэтым дадаў: «Так, яны разумеюць сітуацыю, разумеюць яны і тое, што трэба зрабіць. Так, яны добра разумеюць тое, што можна зрабіць і што зрабіць нельга».
Хадаркоўскі падкрэсліў, што яркая і цвёрдая пазіцыя грамадзянскай супольнасці павінна быць сёння ў авангардзе барацьбы за адзінства Украіны.
«Без пазіцыі грамадзянскай супольнасці свабода іх манеўру гранічна абмежаваная», - сказаў ён, іранічна дадаўшы, што « пецназ з Кіева для Данецка - не выйсце».
Як паведамляў УНІАН, у лютым Ахметаў выступіў супраць федэралізацыі і сепаратызму.