Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў 29 красавіка адбудзецца ў Мінску.
Мерапрыемства пройдзе пад старшынствам кіраўніка Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
На парадку дня - разгляд ходу работы над праектам Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама рэалізацыі плана мерапрыемстваў («дарожнай карты») па далучэнні Рэспублікі Арменія да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.
Акрамя таго, запланаваны двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.