На ўдзельнікаў маршу за адзіную Украіну напалі людзі ў камуфляжы і з бітамі.

Рух мірнаму шэсцю за адзіную Украіну перакрылі людзі ў камуфляжы. Былі чуваць гукі, падобныя на стрэлы, і нейкія выбухі. Людзі з украінскай сімволікай рассеяліся. Пачалася бойка, людзі разбегліся ў двары. Іх даганяюць і б'юць.

«Расія, Расія», - крычаць нападнікі са шчытамі.

Дакладна ёсць параненыя, іх зацягвалі ў двары.

Па вуліцы паехалі аўтазакі. Міліцыя перакрыла рух па вуліцы Арцёма, пачынаючы ад «Данецк-сіці».

Па вуліцы ідуць групы маладых людзей з бітамі і арматурай у руках, скандуючы: «Фашызм не пройдзе».

«Добра ўламілі», — дзеляцца ўражаннямі прыхільнікі самаабвешчанай Данецкай рэспублікі, якія ідуць па абодвух палосах праезнай часткі ў бок Данецкай аблдзяржадміністрацыі, стукаючы бітамі па металічных шчытах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?