Першай асудзілі Тацяну Лашкарову. Судзьдзя Савецкага раёну сталіцы Людміла Савасьцян прысудзіла дзяўчыне 5 сутак адміністрацыйнага арышту.

Тацяна заявіла, што пратакол затрыманьня не адпавядаў рэчаіснасьці.

Адвакат затрыманай Сьвятлана Гарбаток зазначыла, што паказаньні пратаколаў не пацьвярджаюцца паказаньнямі сьведкаў: ні супрацоўнікаў ЦУМу, якія бачылі затрыманьне, ні сябрамі затрыманых, ні нават паказаньнямі міліцыянтаў, што праводзілі затрыманьне.

Тацяна Лашкарова таксама заявіла, што падасьць скаргу ў пракуратуру.

***

16:45 Судзьдзя Аксана Ралява асудзіла Андрэя Кіма да 7 сутак арышту. Андрэй Кім заявіў, што абвяшчае галадоўку. Таксама ён зазначыў, што будзе пісаць скаргу на судзьдзі, паколькі лічыць яе дзеяньні незаконнымі.

17:05 Юрась Шалін атрымаў 7 сутак арышту

19:20 Валянціна Сакалоўскага асудзілі на 10 сутак арышту

Яраслаў Сьцешык


Валянцін Сакалоўскі

Андрэй Кім

Тацяна Лашкарова

Фота аўтара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0