Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, перадаў карэспандэнт БелТА ў 14:30.
На парадку дня — разгляд работы над праектам дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, а таксама рэалізацыі плана мерапрыемстваў («дарожнай карты») па далучэнні Арменіі да Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.
Запланаваныя двухбаковыя сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным і Назарбаевым.