У Луганску прыблізна дзве тысячы ўдзельнікаў мітынгу рушылі ад захопленага будынка СБУ у кірунку аблдзяржадміністрацыі, бо сёння, 29 красавіка, у 14.00 скончыўся тэрмін ультыматуму, аб'яўленага захопнікамі будынку СБУ. У ліку патрабаванняў да ўлады: амністыя ўсіх зняволеных сепаратыстаў, правядзенне рэферэндуму аб самавызначэнні рэгіёну, адмена павышэння коштаў і тарыфаў, а таксама наданне рускай мове статусу дзяржаўнай.

Мітынгоўцы выбілі вокны будынка Луганскай аблдзяржадміністрацыі і ўварваліся ўнутр, паведамляе карэспандэнт «ОстроВа».

Над будынкам цяпер сцягі Расійскай Федэрацыі і «Луганскай народнай рэспублікі».

Натоўп скандуе «Рэферэндум!», «Данбас!» «Расія!», «Міліцыя з народам» і патрабуе прыцягнуць да адказнасці губернатара Луганскай вобласці Міхаіла Балотскіх.

Праваахоўнікі перайшлі на бок мітынгоўцаў і надзелі георгіеўскія стужкі. Мітынгоўцы барыкадуюць дзверы ОДА знутры.

Раней, у 12 гадзін усіх супрацоўнікаў ОДА эвакуіравалі з будынка.

А ў горадзе абласнога падпарадкавання Першамайск сепаратысты захапілі будынак гарсавета. Над ім узнялі сцяг «Луганскай рэспублікі», з усіх устаноў горада нацыянальныя сцягі знятыя па званку з выканкама.

«Думаю, што на гэтым тыдні абмежаваны кантынгент ўвойдзе ў Луганскую і Данецкую вобласці. У гарадах адбываюцца тэатралізаваныя ўзяцці штурмам гараддзелаў міліцыі і выканкамаў. Хоць ніхто іх і не абараняе. Цімашэнка са сваімі чарцямі, прэм'ер-міністрам Яцанюком, в.а. прэзідэнта Украіны Турчынавым і міністрам МУС Авакавым фактычна аддала Данбас, а карумпаваныя чыноўнікі і мянты радасна сустракаюць «братэрскіх дыверсантаў». 11-га мая рэферэндум…» — цытуе УНІАН запіс у Facebook актывіста з Першамайска Сяргей Чуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?