«Не баюся!» і «Грузія — без прэзыдэнта» — пад такімі лёзунгамі ў пятніцу ў Тбілісі праходзіць шматтысячны мітынг аб’яднанай апазыцыі перад будынкам парлямэнту.

Дэманстранты вылучылі тры асноўныя патрабаваньні да прэзыдэнта краіны Міхаіла Саакашвілі: правядзеньне парлямэнцкіх выбараў увесну, зьмену выбарчага кодэксу і вызваленьне палітвязьняў.

«Мы не разыдземся, пакуль прэзыдэнт ня выканае нашых патрабаваньняў», ‑‑ сказаў на мітынгу адзін зь лідэраў апазыцыі Гія Тартладзе.

Дэманстранты маюць намер перадаць свае патрабаваньні прэзыдэнту, і спадзяюцца атрымаць адказ цягам некалькіх гадзін. У акцыі удзельнічае некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

У лістападзе 2003 г Эдуард Шэварнадзэ падаў у адстаўку пад ціскам масавых акцый пратэсту. На прэзыдэцнкіх выбарах перамог Міхаіл Саакашвілі, але пэўная частка насельніцтва з таго часу згубіла ў яго веру.

«Калі ён быў выбраны прэзыдэнтам, я параўноўваў яго са Сьвятым Георгіем, але за гэты час ён нас моцна расчараваў, -- заявіў карэспандэнту Reutersадзін у удзельнікаў мітынгу Іуза Самхарадзэ з гораду Чыятура. - Я прыехаў у Тбілісі , каб паказаць нашаму прэзыдэнту, што многія незадаволеныя ім і ягоным урадам».

Удзельнікі мітынгу заяўляюць пра недапушчальнасьць ніякіх радыкальных дзеяньняў.

Руская служба Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0