Эдвард Сноўден хоча заключыць здзелку з амерыканскім правасуддзем і вярнуцца на радзіму.

Перабежчык з амерыканскіх спецслужбаў наняў вядомага адваката Плата Качэрыса, які раней абараняў савецкіх і расійскіх шпіёнаў, каб той дапамог у заключэнні здзелкі з Вашынгтонам. Аб гэтым піша газета New York Times.

«Сноўдэн зацікаўлены ў вяртанні дадому. Ён заўсёды быў на амерыканскім баку», — цытуе газета прадстаўніка амерыканскага лявацкага Саюза абароны грамадзянскіх свабод Бэна Уізнэра. Ён таксама рэпрэзентуе інтарэсы былога камп'ютарніка амерыканскай выведкі.

Сноўдэн выклікаў дадатковае абурэнне сваіх крытыкаў, калі з'явіўся ў шоу «Пуцін адказвае на пытанні». Амерыканец там задаў пытанне нароўні з жыхарамі Расіі. Шоу было прысвечана апраўданню аншлюсу Крыма і падрыхтоўцы грамадскай думкі да ўварвання ў кантынентальную Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?