Прэзідэнт ЗША Барак Абама адказаў на крытыку з боку прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі па недастаткова жорсткай рэакцыі ЗША на расійскую агрэсію ва Украіне.

З адпаведнай заявай ён выступіў у аўторак падчас прэс-канферэнцыі ў філіпінскай сталіцы.

«Няўжо нехта думае, што, даўшы Украіне дадатковую зброю, мы можам супрацьстаяць расійскай арміі ці не больш шанцаў каб супрацьстаяць ім, ужыўшы дыпламатычны ціск і эканамічныя санкцыі?», — адзначыў амерыканскі прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку з цяперашняй сітуацыяй ва Украіне міжнароднай супольнасці ўдалося мабілізавацца, каб здзейсніць дастатковы ціск на РФ.

Абама адзначыў, што большасць палітыкаў, якія ставяць пад сумнеў крокі Белага дома, на самай справе імкнуцца ўвязацца ў ваенныя авантуры, «да якіх амерыканскі народ не праяўляе ніякай цікавасці і якія ніяк не спрыялі б абароне інтарэсаў ЗША ў сферы бяспекі».

Такіх рашэнняў не будзе, падкрэсліў Абама, толькі з-за таго, што камусьці ў Вашынгтоне ці Нью-Ёрку хочацца «выглядаць моцнымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?