У сувязі з пагрозай нападу Расіі, узброеныя сілы Украіны прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць. Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў на нарадзе з кіраўнікамі аблдзяржадміністрацый у Кіеве 30 красавіка.
Reuters.com
Паводле словаў Турчынава, сёння існуе рэальная небяспека развязвання Расіяй кантынентальнай вайны супраць Украіны.
«Нашы ўзброеныя сілы прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць», — заявіў Турчынаў.
Турчынаў сказаў: «Сёння ў Данецку ўлады не кантралююць сітуацыю, роўна як і на частцы тэрыторыі Данецкай вобласці».
Ён назваў асабліва небяспечнай сітуацыю, якая склалася ў Данецкай і Луганскай абласцях.
Таксама Турчынаў дадаў, што Антытэрарыстычная аперацыя аказалася неэфектыўнай, зазначыўшы, што яе правядзенне немагчыма з-за вялікага скаплення людзей.
«Наступная праблема — гэта досыць вялікая колькасць цывільнага насельніцтва, ашуканага расійскай прапагандай, і якія падтрымліваюць тэрарыстаў і спрыяюць захопу адміністрацыйных будынкаў і дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёнах. Мы ведаем з вамі па досведу Майдану, што пры наяўнасці досыць вялікай колькасці людзей сілавыя мерапрыемствы неэфектыўныя. З такой сітуацыяй сутыкнуліся нашы сілавыя структуры», — сказаў Турчынаў.
Разам з тым ён заявіў, што сілавікі не выканалі задачу па лакалізацыі тэрарыстаў і іх знішчэнні.