Аляксандра Крутога вінавацяць у публічнай абразе прэзыдэнта, крымінальную справу паводле арт. 368 КК распачалі яшчэ ў траўні 2003 г.

Нагадаем, што ўвесь гэты час А. Круты хаваўся, але ў сярэдзіне кастрычніка быў затрыманы і цяпер знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА.

Паводле сваякоў Аляксандра, яго меліся адвезьці на псыхіятрычную экспэртызу. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пацьвердзіў гэтую інфармацыю, патлумачыўшы, што гэта стандартная працэдура: «Так робіцца для таго, каб высьветліць, ці можа чалавек адказваць у судзе за свае дзеяньні». Аднак, па словах родных А. Крутога, экспэртызы пакуль не правялі. З дапамогай праваабарончых арганізацыяў сваякі знайшлі Аляксандру адваката, які мае сустрэцца з падабаронным на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?