Сепаратысты рыхтуюцца распаўсюдзіць дыверсійныя акты на яшчэ шэсць абласцей на майскія святы.
Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў на нарадзе з кіраўнікамі абласных дзяржаўных адміністрацый.
Па словах Турчынава, дыверсійным групам пастаўлена задача дэстабілізаваць на майскія святы сітуацыю ў Харкаўскай, Адэскай, Днепрапятроўскай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.
«Я звяртаюся да кіраўнікоў гэтых рэгіёнаў і да сілавікоў па неабходнасці ўзмацнення працы. Мы прагназуем дыверсіі. Па дадзеных нашай разведкі, яны рыхтуюцца, але мы не павінны сеяць паніку. Неабходна забяспечыць спакой і адпачынак нашых грамадзян», — сказаў ён.