Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў членам урада разам з калегамі з Беларусі і Казахстана аператыўна дапрацаваць пытанне, звязанае з падрыхтоўкай дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Пуцін выказаў надзею, што дамова аб стварэнні аб'яднання будзе падпісана ў бліжэйшы час, як і планавалася, — у канцы мая. «Спадзяюся, што гэта будзе даведзена ў самы бліжэйшы час. Як вы ведаеце, плануецца падпісанне ўжо ў канцы мая гэтага года», — сказаў ён на сустрэчы з членамі ўрада.

Прэзідэнт РФ дадаў, што ўсе прынцыповыя пытанні ўзгоднены. Ён назваў сустрэчу ў Мінску вельмі плённай. «Не без спрэчак, але ўсё-такі мы практычна ліквідавалі ўсе перашкоды, якія меліся на шляху да падпісання гэтай дамовы», — дадаў прэзідэнт Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?