Верталёты армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі РФ пачалі вучэнні ў небе над Пскоўскай вобласцю, якая мяжуе з Эстоніяй і Латвіяй. Пра гэта паведаміў начальнік прэс-службы ЗВА палкоўнік Алег Качаткоў.
«Экіпажы брыгады армейскай авіяцыі Заходняй ваеннай акругі, дыслакаванай у Пскоўскай вобласці, прыступілі да планавых вучэбна-трэніровачных палётаў у небе над Паўночным захадам Расіі. Упершыню ў неба адначасова паднімуцца эскадрыллі розных тыпаў ударных верталётаў, якія стаяць на ўзбраенні ЗВА, Мі-28Н «Начны паляўнічы», і Ка-52 «Алігатар».