У сувязі з закрыццём Маскоўскага аўтавакзала 1 мая змяніўся маршрут сталічнага аўтобуса № 100. 

Як паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», зараз аўтобус рухаецца ад праспекта Незалежнасці па вуліцах Валгаградскай, Кядышкі, Славінскага да дыспетчарскай станцыі (ДС) «Славінскага» ў абодвух напрамках. 

З меркаванняў бяспекі на маршруце не будзе выконвацца пункт прыпынку «Натуралістаў» пры руху ў бок ДС «Славінскага». 

Змяніліся таксама маршруты аўтобусаў № 34, 95 і 95Д з рухам ад вул. Валгаградскай па вул. Кядышкі, Сядых да ДС «Каліноўскага» ў абодвух напрамках. 

Аўтобус № 34 ідзе па маршруце ДС «Каліноўскага» — Ліпкі; № 95 — ДС «Каліноўскага» — Сцяпянка. 

Аўтобусу № 95Д прысвоены № 165, ён рухаецца ад ДС «Каліноўскага» да Геалагічнага завулка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?