Кіраўніка паўночнаірландскай партыі Шын Фэйн Джэры Адамса затрымала паліцыя ў сувязі з забойствам 37-гадовай Джэйн МакКонвайл, маці 10 дзяцей, здзнйсненым ІРА ў 1972 годзе. Адамс аспрэчвае, што мае да гэтага нейкае дачыненне. Ён сам прыйшоў у паліцыю па выкліку і быў затрыманы пасля апытання.

МакКонвайл, жыхарка Белфаста, была — паводле паліцыі — застрэленая ўдзельнікамі Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА), якія падазравалі, што жанчына — інфарматарка брытанскага войска. Яе парэшткі былі знойдзеныя толькі ў 2003 годзе на адным з ірландскіх пляжаў.

Адамс, кіраўнік Шын Фэйн, партыі, якая з'яўляецца палітычным прадстаўніцтвам ІРА, заўжды адмаўляў, што браў непасрэдны ўдзел у збройных акцыях ІРА і што меў нейкую сувязь з гэтым забойствам.

ІРА, якая прадстаўляе каталіцкую меншасць Паўночнай Ірландыі, трыццаць гадоў ваявала з пратэстантамі і ўладамі Паўночнай Ірландыі, якія падтрымлівала брытанскае войска. Мэтай ІРА была аддзяленне Паўночнай Ірландыі ад Вялікабрытаніі і далучэнне да Ірландскай рэспублікі. Забойствы і тэракты скончыліся толькі пасля мірнай дамовы 1998 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?