Кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадскага руху «Паўднёвы ўсход» Алег Цароў афіцыйна падаў заяву ў Цэнтрвыбаркам аб зняцці сваёй кандыдатуры.

Як паведамілі ў прэс-службе ЦВК, напісаная асабіста Царовым заява аб адмове ўдзельнічаць у выбарах была пададзена ў ЦВК каля 14.00 чацвярга, перадае Інтэрфакс-Украіна.

Яе прынесла упаўнаважаная прадстаўніца.

Як паведамлялася, таксама ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы ў чацвер адмовілася Наталля Каралеўская.

Выбары прэзідэнта Украіны прызначаныя на 25 мая 2014 года.

Згодна з каляндарным планам, 1 мая ў 24.00 мінае тэрмін для падачы заяў кандыдатамі ў прэзідэнты аб зняцці сваёй кандыдатуры з рэгістрацыі.

ЦВК не пазней за 2 мая павінен зацвердзіць форму і тэкст выбарчага бюлетэня па выбарах прэзідэнта Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?