У гандлёвым цэнтры Acropolis, які знаходзіцца ў Вільні, абрынулася частка шклянога даху над стаянкай.

Як паведамляе партал Delfi.lt, пацярпелі дзве дзяўчыны, іх адвезлі на машыне хуткай дапамогі ў бальніцу. Acropolis належыць літоўскай сістэме Maxima, у рыжскім гандлёвым цэнтры якой у лістападзе 2013 года загінулі больш за 50 чалавек з-за абвальвання даху.

Інцыдэнт у Acropolis адбыўся 1 мая каля 13:50 па мясцовым часе. Частка шклянога падстрэшка над паркоўкай паблізу будынка абрынулася, зачапіўшы дзвюх дзяўчат 1992 і 1993 гадоў нараджэння. Іх адвезлі ў бальніцу. Лекары заявілі, што атрыманыя імі траўмы несур'ёзныя і небяспекі для жыцця не нясуць.

Таксама пацярпела таксоўка, прыпаркаваная побач з будынкам цэнтра Acropolis. Менеджар гандлёвага цэнтра заявіў, што шкляны дах упаў, відаць, з-за ветру. «Прычынай абвалу магла стаць вібрацыя, выкліканая моцным ветрам, або перапад тэмператур», — цытуе ІТАР-ТАСС прадстаўніка гандлёвага цэнтра Чэславаса Урбанавічуса.

Паводле яго слоў, некалькі месяцаў таму канструкцыі Acropolis былі пратэставаныя на бяспеку. «Ніякіх праблем зафіксавана не было», — адзначыў Урбанавічус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?