Калі агрэсія Масквы адносна Украіны будзе працягвацца, далейшыя санкцыі непазбежныя.
Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас сумеснай канферэнцыі з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель.
Паводле яго слоў, Расія «не дае ім іншага шляху, апроч накладанне санкцый на сектары расійскай эканомікі».
«Міжнародная супольнасць бачыць, што Расея парушае ўсе пагадненні і міжнароднае права.
Усе ведаюць, што Расея стаіць за сепаратыстамі», - падкрэсліў Абама.
«Украінскі ўрад выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязальніцтвы ў Жэневе, пытанне — за Расіяй», — дадаў ён.
Таксама Абама заявіў, што «калі Расея будзе працягваць, G7 будзе дзейнічаць і ўводзіць санкцыі далей».
«Мы не зацікаўленыя ў пакаранні расейцаў, але Пуцін і яго асяроддзе павінны быць пакараныя», — падкрэсліў прэзідэнт ЗША.
У сваю чаргу
Меркель заявіла: калі сітуацыя ва Украіне не стабілізуецца, ФРГ ўвядзе далейшыя санкцыі, дзейнічаючы сумесна з ЗША.
Паводле яе слоў, трэці раунд санкцый рыхтуецца і яны будуць тычыцца сектараў расійскай эканомікі.