Большасць тых, хто ўчадзеў на пажары ў захопленым прарасійскімі баевікамі Палацы прафсаюзаў у Адэсе, — грамадзяне Расіі і жыхары Прыднястроўя, а не тутэйшыя. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва РІА «Навіны» са спасылкай на ўкраінскі тэлеканал ТСН.
Афіцыйных звестак пра тое, хто загінуў, пакуль няма, падкрэслівае міліцыя.
У пятніцу ў Адэсе адбылася супольная дэманстрацыя ультрас адэскага «Чарнаморца» і харкаўскага «Металіста». Футбольныя фанаты выступалі за адзінства Украіны і скандавалі крыўдныя словы на адрас прэзідэнта Расіі Пуціна. На шэсце напалі прарасійскія баевікі з агнястрэльнай зброяй. Але ультрас аказаліся мацнейшымі. Яны захапілі і разграмілі лагер баевікоў на Куліковым полі.
Паводле ўкраінскіх СМІ, сярод ахвяраў аказалася 15 грамадзянаў Расіі і 5 жыхароў Прыднястроўя.