У сувязі з трагічнымі падзеямі ў горадзе аб'яўленая трохдзённая жалоба.
Праваахоўнікі затрымалі больш за 130 удзельнікаў беспарадкаў. Пра гэта таксама паведамілі ў абласным упраўленні міліцыі.
Праваахоўнікі пачалі 10 крымінальных спраў па наступных артыкулах крымінальнага кодэксу: «Масавыя беспарадкі», «Наўмыснае забойства», «Пагроза або гвалт у дачыненні да работніка праваахоўнага органа», «Хуліганства», «Захоп дзяржаўных або грамадскіх будынкаў або збудаванняў» і «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».
Зараз праводзяцца допыты затрыманых.