Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў усклаў усю адказнасць за падзеі ў Адэсе на ўкраінскія ўлады і заявіў, што «злачынцамі становяцца і тыя, хто кваліфікуе хунту як законную».

«Улады, якія знаходзяцца ў Кіеве, не проста нясуць адказнасць за гэтае злачынства, але і з'яўляюцца прамымі саўдзельнікамі гэтых злачынных дзеянняў — фактычна, іх рукі ўжо па локаць у крыві. Прычым, саўдзельнікам гэтага злачынстваў паступова становяцца і тыя, хто кваліфікуе хунту як законную. Мы з вялікім шкадаваннем канстатуем адабрэнне карнай аперацыі, адабрэнне таго, што робіць Кіеў адносна паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў», — падкрэсліў Пяскоў.

Апраўданні аперацыі на паўднёвым усходзе краіны, паводле яго слоў, глыбока цынічныя: «Фактычна нашы калегі на Захадзе такім чынам апраўдваюць забойствы, якія ў вялікай колькасці мы зараз назіраем, трагедыю, якую мы назіраем».

У пятніцу прэс-служба вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах Кэтрын Эштан заявіла, што ва Украіне павінна выконвацца манаполія дзяржавы на прымяненне сілы. Прэзідэнт ЗША Барак Абама падтрымаў аперацыю ўкраінскіх сілавікоў у Славянску і сказаў, што ўлады ў Кіеве «маюць права і абавязак падтрымліваць парадак і закон».

Аляксандр Лукашэнка таксама не раз падкрэсліваў, што прызнае дзейныя ўлады Украіны легітымнымі, і сустракаўся з Аляксандрам Турчынавым. Ён таксама выказваў рашучую падтрымку адзінству Украіны і дзеянням на яго абарону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?