Правакацыі ў Адэсе 2 мая адбыліся пры ўмяшанні з-за мяжы і прафінансаваны высокапастаўленымі чыноўнікамі, якія цяпер хаваюцца і знаходзяцца ў вышуку — Сяргеем Арбузавым і Аляксандрам Кліменкам.

Пра гэта на брыфінгу 3 мая заявіла прадстаўнік прэс-цэнтра СБУ Кацярына Косарава.

«Дзеянні прарасейскіх актывістаў каардынаваліся дыверсійнымі групамі з Прыднястроўя. Тэрарысты і найміты засталіся без знешняй падтрымкі. Правакацыі ў Адэсе былі накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне і, па задумцы арганізатараў, павінны былі стаць пачаткам маштабнай аперацыі па дэстабілізацыі сітуацыі ва ўсіх паўднёвых рэгіёнах Украіны», — адзначаецца ў заяве СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?