Баевікі разграмілі офіс Індустрыяльнага саюза Данбаса — структуры, якую ўзначальвае губернатар Тарута.

Баевікі разграмілі офіс Індустрыяльнага саюза Данбаса — структуры, якую ўзначальвае губернатар Тарута.

У Данецку штурмавікі занялі і разграмілі офіс Індустрыяльнага саюза Данбаса (ІСД). Гэта значны факт: менавіта кіраўнік ІСД Тарута быў губернатарам Данецкай вобласці і найбольш актыўна дзейнічаў на карысць захавання адзінства Украіны.

Захоп ІСД павінен быў паказаць, што рэгіянальныя эліты больш не кантралююць сітуацыі, што ўзброеныя баевікі бяруць верх.

Вось што піша данецкі сайт: «Разбіўшы шыбы на ўваходных дзвярах, натоўп пратэстуючых увайшоў у будынак. Перш за ўсё прыхільнікі ДНР вывесілі з акна будынка свой сцяг.

Асноўная частка мітынгоўцаў засталася стаяць на вуліцы, падбадзёрваючы крыкамі «Малайцы!». Рэдкія супрацоўнікі міліцыі праходзяць побач, «не заўважаючы» пагрому офіснага будынка.

Унутры будынка людзі ходзяць па кабінетах, крышаць іх змесціва і абсталяванне.

З будынка выносяць аргтэхніку, скрынкі, офісныя крэслы і вялікія пластыкавыя пакеты. Хтосьці захапіў бутэлькі з шампанскім. Усім прапануюць выпіць за паспяховы захоп будынкаў СБУ і ІСД».

У Марыупалі перастрэлкі ідуць ва ўсім цэнтры горада.

Прарасійскія штурмавікі атакавалі розныя адміністратыўныя будынкі.

У Луганску штурмуюць ваенкамат.

У Горлаўцы ідзе штурм Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Сутычкі працягваюцца ў Краматорску і Славянску.

І ў Луганску, і ў Горлаўцы ідуць перастрэлкі з выкарыстаннем агняпальнай зброі. Зброю ўжывалі і нападнікі, і абаронцы.

Нагадаем, што ў Луганску прарасійскія штурмавікі захапілі будынкі СБУ і аблвыканкама, хоць у цэлым у горадзе працягвае функцыянаваць украінская ўлада. Штурмавікі спяшаюцца, бо хочуць правесці 11 мая «рэферэндум», які б даў падставы для выхаду са складу Украіны. Для таго каб абвесціць лічбы рэферэндуму, ім трэба стварыць бачнасць поўнага кантролю над рэгіёнам.

Штурмавікі выкралі сёння актывіста Аляксея Біду і Ганну Макравусаву — некаторых з лідараў Грамадзянскага сектара горада, што паядноўвае патрыётаў Украіны.

Гэта здарылася, калі Бяда ехаў на дапамогу ў аточаны ваенкамат.

У Горлаўцы ў будынку Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі працавалі міліцыянты з раней захопленых упраўленняў і аддзелаў.

У Данецку натоўп сепаратыстаў увайшоў у пакінуты супрацоўнікамі будынак абласнога ўпраўлення галоўнай украінскай спецслужбы — СБУ. Аховы там не было.

Луганская і Данецкая вобласці — самыя ўсходнія ва Украіне, яны складаюць сыравінна-прамысловы рэгіён Данбас. Амаль 40% насельніцтва там этнічныя расейцы, амаль 100% насельніцтва рускамоўныя, 90% галасавалі за Януковіча.

Насельніцтва Данбаса складае каля 6 мільёнаў чалавек. Прыродных межаў у рэгіёна няма. Ён мяжуе з Харкаўскай і Запарожскай абласцямі, дзе ўкраінцы складаюць абсалютную большасць насельніцтва, а расейцаў — усяго каля 20%.

* * *

Украінцы адбілі атаку ў Луганску, зачышчаюць Марыупаль, высадзілі дэсант у Канстанцінаўцы. Вось што піша мясцовы сайт Канстанцінаўкі:

«За повідомленням сайту Кonstantinovka.dn.ua, в районі телевежі висадився десант з двох вертольотів, йде бій з терористами, чути автоматні черги і вибухи.

Крім того, по всьому місту чутні постріли. Як повідомляють користувачі соціальних мереж, зокрема, стрілянина йде в районі телевежі. Є перебої з мобільним зв'язком».

У Луганску ваенкамат адбіў атаку штурмавікоў.

Паранены адзін з салдат, які абараняюць будынак.

Відэа з Марыупаля, дзе Унутраныя войскі спрабуюць вызваліць захопленыя сепаратыстамі будынкі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?