Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з працоўным калектывам аўтамабільнага СЗАТ «БелДжы» ў Барысаве.
«Дай Бог, каб мы ціха, спакойна жылі сваім нармальным жыццём і каб мы ніколі не выходзілі на вуліцы і плошчы з дубінамі, кактэйлямі Молатава. Ужо сёння і са стрэльбамі, і з кулямётамі, і з «Ігламі» выходзяць, самалёты збіваюць, самі ў сваіх страляюць». Ён падкрэсліў, што да гэтага нельга даходзіць.
«Вось гэта самае галоўнае. І не таму што, ведаеце, палохаюць: вось, Лукашэнка на гэтым ледзь не перадвыбарчую кампанію праводзіць.
Да выбараў яшчэ амаль два гады, мяне ўжо папракаюць.
Не, я проста хачу, каб мы спакойна працавалі.
Хай мы будзем 500-600 даляраў атрымліваць, але мы будзем стабільна працаваць у цэхах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.